Анонс перадачы „Мы бачым”: Алена Панамарова
Кожную сераду ў Варшаве ладзіцца ініцыятыва “Напішы ліст палітвязню”. Яе мадэратарка Алёна Панамарова – арганізатарка пратэстных роварных прабегаў, удзельніца аб’яднання бараншчыкаў “Патрабуем разысціся”, частка якіх была затрыманыя сілавікамі на рэпетыцыі.

Пра сваё змаганне за свабоду Беларусі распавядае Алёна Панамарова:
Падчас першай ініцыятывы “Напішы ліст палітвязню” Алёна разам з іншымі беларусамі падрыхтавалі лісты зняволенным, якія знаходзіліся ў шклоўскай калоніі. Менавіта там цяпер адбывае пакаранне ў 6 год ўдзельнік таго самага аб’яднання барабаншчыкаў Аляксей Санчук.

Пра рознабаковую барацьбу з рэжымам, варшаўскую ініцыятыву ліставання і не толькі Алёна Панамарова распавядзе ў праграме “Мы бачым” на Беларускім Радыё Рацыя ў нядзелю, 12-га сакавіка. Пачатак праграмы – у 18:10
