Анонс перадачы „З Падляшша родам”
Гераіняй чарговай перадачы Валі Лаеўскай ў серыі „З Падляшша родам” будзе Ганна Кандрацюк і ейная навейшая кніга «У прысценку старога леса». На фестывалі інтэлектуальнай кнігі „Прадмова” ў Беластоку кніга Ганны ўганараваная прэміяй Алеся Адамовіча. Як чытаем у анатацыі журы ад беларускага ПЭН-цэнтра, „за актуалізацыю традыцый еўрапейскага рэпартажу”.

Ганна Кандрацюк – аўтарка 7 кніжак, хаця ў маленстве не думала пра тое, каб стаць пісьменніцай:
– Малая Ганна хацела ў дзяцінстве быць падарожніцай. Мне нават снілася, што я пабываю недзе ў Індыі. І нават прыдумала такі апарат, як сёння гугл-перакладчык, больш не ведала іншай мовы, ні сваёй, кудлоўскай. Гаварыла ў мікрафон па-свойму, ціснула ў мікрафоне на нейкую кнопку і перадавала яго асобе, з якой гаварыла. Вельмі хацела быць падарожніцай, і з малых гадоў шмат чытала.
Больш пра Ганну Кандрацюк і ейную навейшую кнігу „У прысценку старога лесу” – гісторыі людзей з Белавежскай пушчы – слухайце бліжэйшую нядзелю 5 лістапада ў 12 05 і ў 20 05, паўтор перадачы ў суботу 11 лістапада ў 17 05.


Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя
