Анонс перадачы “З Падляшша родам”



У чарговай перадачы ў серыі “З Падляшша родам” нараджэнец Клюковічаў  Юры Парфенюк запрашае ў падарожжа па вёсцы.

Тут  некалі быў знойдзены скарб – амаль тысяча срэбных манет, датаваных ХІІІ-Х стагоддзямі. Тут і старажытнае гарадзішча (праўдападобна з рымскіх часоў), якое мясцовыя называюць крэпасцю, і драўляная сядзіба (дворэк)  з двума пад’ездамі і аркадамі, праўда ўсё цяпер у заняпадзе.

У Клюковічах захавалася і некалькі каменных калодзежаў, якім ужо за 200 гадоў. Больш падрабязнасцяў пра гісторыю  Клюковічаў у час вайны і пасляваенны перыяд слухайце ў бліжэйшую нядзелю ў перадачы “З Падляшша родам”.

Рэшткі калгаса ў Клюковічах

Поле, на якім  быў знойдзены скарб (срэбраныя манеты VIII стагоддзя)

Месца былога гарадзішча (з рымскіх часоў) – крэпасць

Месца, якое называюць мясцовыя “Крывавае поле”

Найстарэйшая хата ў Клюковічах 

Каменныя калодзежы (чатырох- і шасцікутныя), якім звыш 200 гадоў

Занядбаны дворэк (сядзіба) у Клюковічах

Святліца

Вясковыя крыжы

Былая школа з 1930 года

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя