Анонс перадачы “З Падляшша родам”
Вырошчваць памідоры, таксама – мастацтва. Пра гэта размова з прадстаўнікамі сямейнага спецыялізаванага гаспадарства «Анвіт», што ў Градочне ў гміне Нарва на Падляшшы. «Анвіт” – гэта першыя літары ад імёнаў заснавальнікаў прадпрыемства сужэнцаў Ганны і Віталіса Яконюкаў. Паспяховае гаспадарства Яконюкаў – удзельнік разнастайных конкурсаў, іх працу шануюць.
У чарговай перадачы з серыі «З Падляшша родам” Валя Лаеўская запрашае на сустрэчу з гаспадаром з Градочна. Тут растуць самыя смачныя і разнастайныя памідоры:
Дарога да поспеху не бывае лёгкай… У выпадку Віталіса Яконюка яна праз цяжкую працу. Якім быў шлях да поспеху нашага героя родам з Градочна слухайце 3 кастрычніка ў перадачы «З Падляшша родам, якая прагучыць у 12.05 і ў 20. 05 паводле польскага часу.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Валянціны Лаеўскай