Анонс перадачы „З Падляшша родам”



Ёй споўнілася 100 гадоў – сёлета 10 жніўня. Зараз пазнаёмімся з чарговай гераіняй з Падляшша родам. Люба Онуфрыюк з дому Алексюк родам з Паўлаў – гераіня бліжэйшай перадачы.

Спадарыня Люба – маці дваіх дзяцей – Лявона і Таісы, бабуля чатырох унукаў і прабабуля 8 праўнукаў. Валя Лаеўская запрашае на сустрэчу з незвычайнай жанчынай, якая міма жыццёвых складанасцяў ідзе праз жыццё з песняй  і ўсмешкай.

Сустрэча са спадарыняй Любай Онуфрыюк, якой пайшоў ужо сто першы год, у праграме „З падляшша родам” ужо заўтра, 23 кастрычніка, пасля 13.00 паводле беларускага часу ды а 21.00, паводле польскага часу – пасля 12 і 20 адпаведна на хвалі Беларускага Радыё Рацыя.

Беларускае Радыё Рацыя