Анонс перадачы „З Падляшша родам”
Віктар Стэпанюк, які родам з Грэдалёў, – герой чарговай перадачы Валі Лаеўскай у серыі „З Падляшша родам”.
Віктар Стэпанюк усё яшчэ шукае сваё месца на зямлі, хаця не выключна, што вёска Яцэвічы на Бельшчыне стане тым прыстанішчам… Віктар Стэпанюк – чалавек, як кажуць, з залатымі рукамі – сам будуе, сам шые, але весяліцца любіць у кампаніі. Марыць аб тым, каб навучыцца граць на гітары ці акардэоне…..
Запрашаем у вёску Яцэвічы на сустрэчу з Віктарам Стэпанюком:
Больш пра Віктара Стэпанюка, які родам з Грэдалёў, а цяпер жыхар вёскі Яцэвічы, што на Бельшчыне, слухайце ў бліжэйшую нядзелю 16 ліпеня ў 12 05 і 20 05. Перадача паўторыцца ў суботу 22 ліпеня ў 17 05 на хвалях Беларускага Радыё Рацыя.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя