Анонс перадачы „З Падляшша родам”



Грамадcкі актывіст,  шматгадовы старшыня гмінных радаў, Мікалай Міруць родам з Бандароў – герой чарговай сустрэчы ў серыі «З Падляшша родам». Сёлета ў снежні Мікалаю Міруцю споўніцца 90 гадоў.

Мікалай Міруць – чалавек-легенда, яшчэ ў пяцідзясятых гадах запісаўся ў партыю (PZPR), як адзначае, з перакананняў, не для кар’еры.

У  Бандарах і ваколіцы па сёння гавораць пра яго з пашанай як пра сумленнага чалавека.

Запрашаем у Бандары знаёміцца з Мікалаем Міруцем:

Больш пра Мікалая Міруця, слухайце ў перадачы Валі Лаеўскай у бліжэйшую нядзелю 24 верасня ў 12. 05 і ў 20. 05. Паўтор перадачы 30 верасня ў 17 05.

Беларускае Радыё Рацыя