Анонс перадачы „З Падляшша родам”: Анна Пятроўская
Усё яе дзяцінства суправаджаў спеў і мясцовыя беларускія песні. Спярша слухала, як спявае бабуля, пасля маці. Як падрасла сама пачала спяваць разам з маці і сёстрамі, а цяпер і дочкамі. Менавіта з гэтых сямейных супольных спеваў нарадзілася ідэя выступаў на сцэне і заснаваць сямейны калектыў. Спярша разам з сёстрамі Уляй і Юстынай заснавалі сямейны тэрцэт з Макаўкі. З якім дэб’ютавалі падчас Агульнапольскага конкурсу “ Беларуска песня”. Калі далучыліся да іх дзеці – Каліса, Дарыя і Юлья сямейным калектыў перайменавалі на „Трыяда”.
Героем бліжэйшай перадачы з „Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі” – будзе Аня Пятроўская родам з Макаўкі на Гайнаўшчыне. Па адукацыі – філолаг, па прафесіі – журналіст, па зацікаўленні – этнограф.
– Мама вучыла нас розным песням. Я памятаю, была такая гульня, што мама пачынала кусочак нейкай песні, а мы мелі адгадаць, якая гэта песня ёсць. Памятаю, мне гэтая гульня вельмі падабалася, дзякуючы гэтаму мы маглі таксама вывучыць розныя песні. Памятаю, што спявала таксама нашая бабуля Вера, пакойная ўжо. Яна жыла у вёсцы Плянты побач Новай Волі, яна таксама спявала, але мы ўжо ад яе не вучыліся. Проста ўжо як бы не хапіла часу, яна пайшла з жыцця і мы гэтага не паспелі. Мы пераймалі гэты музычны рэпэртуар ад мамы Міраіды.
На сустрэчу з Аннай Пятроўскай родам з Макаўкі на Гайнаўшчыне, журналісткай, сузаснавальніцай сямейнага калектыву “ Трыяда” – Анна Шайкоўская запрашае ў бліжэйшую нядзелю а 12.05 у перадачы з серыі „З Падляшша родам”.
Беларускае Радыё Рацыя