Анонс перадачы «З Падляшша родам»: Гэлена Рэент



Як мяняецца жыццё і краявід падляшскай вёскі, ды як мяняюцца людзі, якія там пражываюць. Ці можна яшчэ вярнуць былое? Гераіня чарговай перадачы Валі Лаеўскай у серыі „З Падляшша родам” – солтыска вёскі Ляшукі, настаўніца і аніматарка культуры Гэлена Рэент родам з Семяноўкі.

Сустрэліся мы з Галінай Рэент у вясковай святліцы ў Бандарах. Праўда гэта незвычайная святліца, яна размешчана ў блоку, дарэчы блокі ў Бандарах з’явіліся разам з вадасховішчам Семяноўка. Каб паўстала вадасховішча, спатрэбілася ліквідацыя некалькіх вёсак. У святліцы ў Бандарах апрача Гэлены Рэент не ўдалося мне сустрэць нікога, хто яшчэ гаворыць на мясцовых гаворках. А наведнікі святліцы – дзеці, унукі і праўнукі перасяленцаў з навакольных вёсак, дзе яшчэ 50 – 60 гадоў таму польскую мову чулі толькі па радыё або ў школе.

Больш пра святліцу ў Бандарах ды пра Гэлену Рэент слухайце ў перадачы «З Падляшша родам» у нядзелю, 18 чэрвеня, у 12.05 і ў 20.05 на хвалі Беларускага Радыё Рацыя. Паўтор перадачы – у суботу, 24 чэрвеня, у 17.05.

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя