Анонс перадачы „З Падляшша родам”: Івона Зінкевіч
Шасталы – адна з шасці гэтак званых «мяшчанскіх вёсак» Бельска-Падляшскага. Першыя згадкі пра яе маем ўжо ў 16-м стагоддзі, тады яна называлася Кошчыно. Калісьці багатая вёска. У гады Другой сусветнай вайны была спаленая немцамі, аднак ні нямецкая, ні савецкая акупацыі не знішчылі найбольшага багацця вёскі – яе жыхароў і іх памяці. Дзякуючы ім захаваліся ўспаміны пра мінулае і родная мова.
7 траўня, дзякуючы Івоне Зінкевіч, гісторыку-аматару мясцовай гісторыі, адкрылася фотавыстава, прысвечаная жыхырам Шастал. Вёску наведаў народны калектыў „Жэмэрва” са Студзіводаў, які са сваімі гасцямі прасвяваў шасталаўцам валачобныя песні і агулькі.
Гісторыі Шастал і іх жыхарам будзе прысвечаная нядзельная перадача Анны Шайкоўскай з серыі «З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі»:
Перадачу слухайце ў бліжэйшую нядзелю. Прэм’ера а 12.05 паводле польскага часу. Паўтор – а 20.05.
Беларускае Радыё Рацыя, Беласток