Анонс перадачы „З Падляшша родам”: Кася Ваппа
Трэба быць сабой і не прыкідвацца – з такім жыццёвым лозунгам крочыць праз жыццё Кася Ваппа – гераіня чарговай сустрэчы з серыі «З Падляшша родам».
Адукаваная, актыўная, прынцыповая маладая жанчына Кася Ваппа з Гайнаўкі – настаўніца ангельскай мовы, перакладчыца, а таксама мама дзьвюх цудоўных дачушак:
Пра свой шлях да беларускасці, пра заангажаванне ў грамадскія справы, пра тое, што для Касі Ваппы важнае ў жыцці – слухайце ў бліжэйшую нядзелю ў 12.05 і 20.05 на хвалях Беларускага Радыё Рацыя.
Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя
