Анонс перадачы «З Падляшша родам»: Лукаш Леанюк
Піва: пра гэты напой Лукаш Леанюк, герой бліжэйшай перадачы з Сэрыі “З Падляшша родам” можа сказаць шмат. Ад звыш дзясятка гадоў займаецца піваварствам, паглыбляе свае веды пра гісторыю піваварства ў нашым рэгёне, а ад некалькіх гадоў стварае новыя рэцэпты піва ў адным лакальных, сямейных піўных заводаў.
„Піва, якое мы рабілі, гэта не такое звычайнае піва, якое можна купіць ў краме. Гэта піва, якое мае крыху іншую філасофію, іншы падыход асобы, якая робіць гэтае піва, ці гэта будзе дамашні півавар ці півавар-рамеснік”.
На сустрэчу з піваварам Лукашам Леанюком запрашае Анна Шайкоўская ўжо ў бліжэйшую нядзелю у перадачы “З Падляшша родам. Месцы. Падзеі Людзі”. Пачатак а 12.05 паводле польскага часу.
Беларускае Радыё Рацыя