Анонс перадачы “З Падляшша родам” – Люба Саковіч
“Засталіся ў жывых” – такі загаловак мае апавяданне, дацэненае журы літратурнага конкурсу “ Дэбют”, ладжанага тыднёвікам “Ніва”. Яго аўтарка Люба Саковіч, апісала нештодзённую гісторыю свайго дзядулі Дзяніса ў гады нямецкай акуацыі. У бліжэйшай перадачы “З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі” распавядзе сярод іншага і гэтую гісторыю.
“Засталіся ў жывых”. Хачу расказаць, як расказваў мой тата, як гэта было. У час нямецкай акупацыі Белавежскай пушчай заведаваў немец Герынг. Герынг прыязджаў у пушчу на паляванні і вельмі добра сябе тут адчуваў. Калі набліжаліся яго імяніны ён захацеў каб да яго ў Берлін прыехалі дэлегаты з ваколіцы якой калісці ён тут заведаваў. Асаблівай просьбай Герынга было, каб прыехаў да яго праўдзівы беларус. Но бо тутай былі тэрэны беларускія. З гміны Нараўка далі трох чалавек. Лясніка, бацюшку і беларуса. Дзяніса Галубуўского з Новага Ляўкова майго дзеда…”
На сустрэчу з Любай Саковіч – народнай майстрыхай і паэтэсай родам з Лупляскі Новай – Анна Шайкоўская запрашае ўжо ў бліжэшую нядзелю, 2 студзеня, ў перадачы з сэрыі “З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі. Пачатак а 12-тай гадзіне паводле польскага часу”.
Беларускае Радыё Рацыя