Анонс перадачы „З Падляшша родам”: Марыя Урублеўская



Моцны, чароўны голас, тонкае адчуванне прыроды і паэзіі  – так можна коратка ахарактарызаваць  чарговую гераіню перадачы з серыі « З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі”.

Валя Лаеўская запрашае на сустрэчу з Марыяй Урублеўскай з дому Прышчэпко родам з Баброўнікаў.

– Цаню жыццё, люблю жыццё, люблю людзей. А калі я адна, то я люблю спяваць. Родам я з Баброўнікаў. Граніца там была, таму можа і беларуская мова так проста пайшла ў нас. Па-просту гаварылі людзі ў вёсцы. Сустракаліся і з загранічнымі беларусамі. Бо сена калісьці ўсе нарыхтоўвалі пры рэчцы Свіслачы. Усе размаўлялі. Не было такой нянавісці, як цяпер, што палітыкі нашыя робяць скрозь. І мне проста ў кроў увайшлі спевы. Мая мама спявала. Мой татка падспеўваў. І мама навучыла мяне ўсялякім песням.

Марыя Урублеўская не толькі спявае, яна сама складае  словы і музыку да  сваіх песняў. Таму яны  вельмі асабістыя.  Марыя Урублеўская прызёр  фестываляў “Беларуская песьня”, а таксама сябра музычнага калектыву «Разсьпяваны Гарадок». Больш  пра Марыю Урублеўскую, пра яе захапленні і жыццё слухайце ўжо ў бліжэйшую нядзелю ў 12.05 і 20.05 на хвалях Беларускага Радыё Рацыя.

Беларускае Радыё Рацыя