Анонс перадачы “З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі”



Павел Вошчэнка па прафесіі журналіст, супрацоўнік  незалежнага тэлеканала “Белсат”. Зараз у дэкрэтным адпачынку. Свой час дзеліць паміж Менскам-Мазавецкім, дзе жыве разам з жонкай і дочкамі, і Дубінамі, дзе знаходзіцца яго пасека.

Зямецтва, як кажа Павел, супакойвае, дазваляе назіраць якім складаным і цікавым ёсць свет пчолаў, а пры нагодзе каштаваць штораз новыя гатункі мёду. У бліжэйшай перадачы з серыі “З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі” разам з Ганнай Шайкоўскай адведаем дубінскую пасеку Паўла Вошчэнкі, які падзеліцца з намі шматлікімі цікавосткамі з жыцця пчол:

– Пчала ўмее паказаць, дзе знаходзяцца меданосныя расліны на 500 метраў. З дакладнасцю да паўметра. Паказваюць гэта пра дапамозе танца.  Напрыклад, калі ёсць кругавы танец, гэта абазначае, што меданосныя расліны ёсць вокал вулля. Адна рыска, абазначае, што такія расліны ёсць  па прамой лініі.  У сваім танцы пчолы паказваюць нават, як абмінуць перашкоды, нейкае дрэва, ці штосьці іншае, што ім перашкаджае.

Павел Вошчэнка родам з Дубін будзе героем бліжэйшай перадачы  з серыі “З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі”. Запрашаем кожную нядзелю а 12.05 і 20.05 паводле польскага часу. Паўтор у наступную суботу ў 17.05 перад Падляшскім канцэртам пажаданняў.

Беларускае Радыё Рацыя