Анонс перадачы „З Падляшша родам”: Міраслава Лукша
Міраслава Лукша – паэтэса, перакладчыца, журналістка. Родам з невялікай вёскі Баравыя на Гайнаўшчыне. Аўтарка амаль двух дзясяткаў зборнікаў паэзіі і прозы. Дэбютавала ў тыднёвіку беларусаў у Польшчы “ Ніва” ў 1973 годзе. Піша на беларускай і польскай мовах.
Сябра Беларускага Літаратурнага Аб’яднання “Белавежа”, Саюза беларускіх пісьменнікаў і Саюза польскіх пісьменнікаў – будзе героям бліжэйшай перадачы “ З Падляшша родам”. У якой сярод іншага распавядзе пра сваю журналісцкую парцу ў тыднёвіку “ Ніва” у якім працуе з 1985 года.
Анна Шайкоўская запрааше на сустрэчу з Міраславай Лукашай- паэтэсай, журналісткай тыднёвіка “ Ніва” ужо ў бліжэйшую нядзелю, у перадачы з сэрыі “ З Падляшшат родам. Месцы. Падзкі. Людзі”. Пачатак а 12.05 паводле полькагага, у 14.05 паводле беларускага часу.
Беларускае Радыё Рацыя