Анонс перадачы „З Падляшша родам”: Прафесар Міхал Кандрацюк



Выдатны мовазнаўца. Адзін з заснавальнікаў Польскай Асацыяцыі Беларусістаў. Стваральнік беластоцкай анамастыкі. Сябра Польскай Акадэміі Навук, ды шмат якіх польскіх і міжнародных асацыяцыяў. Аўтар звыш двухсот навуковых публікацыяў і шматлікіх кніжак у галіне дыялекталогіі.

Прафесар Міхал Кандрацюк, родам з падгайнаўскіх Дубін будзе героям нядзельнай перадачы з серыі «З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі».

Яшчэ як студэнт, пасля як асістэнт у Інстытуце славяназнаўтва Польскай Акадэміі Навук абышоў ён уздоўж і ў поперак усё Падляшша, як удзельнік шматлікіх навуковых экспедыцый.

На сустрэчу з выдатным славістам, прафесарам Міхалам Кандрацюком – Анна Шайкоўская запрашае ўжо ў бліжэйшую нядзелю ў перадачы з серыі «З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі». Прэм’ера а 12.05, паўтор а 20.05 паводле польскага часу.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя. Беласток