Анонс перадачы „З Падляшша родам”: Роман Пашко
„Ад турмы і ад сумы не заракайся” гаварылі некалі дасведчаныя жыццём людзі. Чаму пра турму? Бо героем бліжэйшай перадачы Валянціны Лаеўскай у серыі „З Падляшша родам” будзе дырэктар следчага ізалятару ў Гайнаўцы Роман Пашко.

Роман Пашко – выпускнік гайнаўскага ліцэя з беларускай мовай навучання. Закончыў Акадэмію фізкультуры і спорту ў Менску, працаваў настаўнікам у школе ў Нарве а пазней выхавацелем у гайнаўскім ізалятары. З вялікай прыхільнасцю расказвае пра людзей якія трапляюць у турму, пра тое што турма часам дапамагае выйсці, як кажуць, на простую дарогу.
Роман Пашко харыст, спявае ў царкоўным хоры, а таксама ў сямейным хоры „Гармонь з Ласінкі”. Больш пра Романа Пашко слухайце ў бліжэйшую нядзелю 19 лістапада ў 12:05 і ў 20:05. Паўтор перадачы ў суботу 25 лістапада а 17:05 на хвалях Беларускага Радыё Рацыя.
Беларускае Радыё Рацыя
