Анонс перадачы „З Падляшша родам”: «Словы на ветрові» Галіны Максымюк
Пашыраецца колькасць літаратуры на мове беларусаў Падляшша. «Словы на ветрові» – чарговая кніга Галіны Максымюк, якая пашырае літаратурную паліцу на пудляшскай мове.

«Словы на ветраві» – гэта перадусім, хаця не выключна, галерэя яркіх жаночых партрэтаў, прадстаўленых на фоне патрыярхальнага праваслаўнага грамадства Падляшша ў мінулым стагоддзі» – піша рэдактар кнігі, муж Галіны, Янка Максымюк.
Валя Лаеўская ў чарговай перадачы ў серыі «З Падляшша родам» запрашае слухачоў у бельскую бібліятэку, дзе 28 красавіка прайшла прэзентацыя новай кнігі Галіны Максымюк «Словы на ветрові».
Больш пра кнігу Галіны Максымюк «Словы на ветрові», напісанай «по-пудляшску», і пра аўтарку слухайце ў бліжэйшую нядзелю, 15 траўня, у 12.05 і ў 20.05 на хвалі Беларускага Радыё Рацыя.





Беларускае Радыё Рацыя
