Анонс перадачы „З Падляшша родам”: Уладзімір Дзенісік
“ У сваім жыцці, я ўсякага спазнаў. І бяды, і гора, і голаду ды звычайнай чалавечай крыўды, калі стаў паўсіратою,” – піша ва ўступе да сваіх успамінаў Уладзімір Дзенісік з Валілаў, што ў гміне Гарадок на Беласточчыне.
Нарадзіўся ён у 1930 годзе. За свой 91 год жыцця Уладзімір Дзенісік стаў сведкам падзей, якія запісаліся на старонках нялёгкай, часта трагічнай гісторыі беларусаў Падляшша:
– Цяжка было жыць. Да беларускай нацыянальнай меншасці адносіліся “ po macoszemu”. Ну, улады былі за Пілсудскага, праваслаўныя не маглі навучацца. Іх адукацыя завяршалася ўсяго на чатырох класах. Калега майго старэйшага брата, з Радуліна, тут такая вёска недалёка, хацеў вучыцца вышэй, у Варшаве, у афіцэрскай школе кадэтаў, то мусіў бацька запісацца на польскую ( каталіцкую) рэлігію і толькі тады яго прынялі.
Уладзімір Дзенісік з Валілаў, што ў гміне Гарадок пад Беластокам будзе героям перадачы з серыі “ З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі”, на якую запрашае Анна Шайкоўская ўжо ў бліжэйшую надзелю а 12.05 паводле польскага часу.
Беларускае Радыё Рацыя