Анонс перадачы «З  Падляшша родам»: Яўгенія Бура



Гераіня сустрэчы з серыі «З Падляшша родам» – грамадская актывістка, старшыня кола вясковых гаспадыняў у Бандарах Яўгенія Бура.

Нарадзілася яна ў Нараўцы. Дзяцінства і маладосць правяла ў вёсцы Капітаншчына, затым разам з  мужам і дзецьмі жыла ў вёсцы Тайніца. Цяпер жыве ў Бандарах, дзе актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці, адраджаючы прызабытыя народныя беларускія традыцыі сваей малой радзімы… Апрача гэтага, спадарыня Яўгенія піша лірычныя вершы:

Вершы Яўгеніі Буры змешчаны ў томіку паэзіі, які нядаўна выйшаў у свет, дзякуючы Гміннаму Асяродку Культуры ў Міхалове «Слова з-пад Міхалова». Больш пра Яўгенію Буру слухайце ў бліжэйшай перадачы Валі Лаеўскай у серыі «З Падляшша родам» у  нядзелю  27 жніўня у 12.05 і 20.05. Паўтор перадачы ў суботу 2 верасня ў 17.05.

Беларускае Радыё Рацыя