Анонс перадачы «З Падляшша родам» : Юрый Раецкі



Туман, што кладзецца над ракою Нарвай. Прыдарожныя крыжы, вясковая царква ці прыгожая драўляная архітэктура – усё гэта знойдзем на фотаздымках аўтарства Юрыя Раецкага. Ён звыш 20-ці гадоў займаецца фатаграфаваннем. Ад некалькіх гадоў вядзе папулярную старонку ў Фэйсбуку “ Краявіды Падляшша”, якая карыстаецца вялікай папулярнасцю наведвальнікаў. Нядаўна ў друку выйшлі ягоны фота-альбом і кніжка “ Краявіды Падляшша, даведнік па краіне адчыненых аканіц”.  Як сам прызнае – сваімі здымкамі стварае своеасаблівы міф Падляшша.

„То ёсць так, што я ствараю такі можна сказаць Міф Падляшша. Вядома, што гэта не ёсць выключна самыя прыгожыя краявіды. Ёсць разныя, аднак я выбіраю найлепшыя. Проста трэба штосці абмінуць, а штосці сфатаграфаваць. Не раблю здымкаў мураваных дамоў, а выбіраю драўляныя. Гэтую, нашую спадчыну. І ствараецца крыху такі пэўны міф прыгожага Падляшша.”

Юрый Раецкі будзе героям сённяшняй перадачы  з сэрыі  “ З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі”. Пачатак а 12:05 і 20:05 паводле польскага часу. 

Беларускае Радыё Рацыя