Анонс перадачы з серыі “З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі”  



Яўген Семянюк – архітэктар, аматар гісторыі, сябра Падляшскага генеалагічнага таварыства, аўтар інтэрнэт-старокі «Рыгораўцы». Заўсёды цікавіла яго гісторыя малой радзімы.

У мінулую нядзелю, 21 лютага, у Рыгораўцах, што ў гміне Орля на Бельшчыне, у роднай вёсцы Яўгена Семенюка адбылася прэзентацыя ягонай кнігі  “Рыгораўцы… і людзі”. Кніга – гэта вынік звыш дваццацігадовай працы.

Ужо ў бліжэйшую нядзелю Ганна Шайкоўская запрашае на сустрэчу з Яўгенам Семенюком і жыхарамі вёскі Рыгораўцы ў перадачы з серыі  “З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі”.

На перадачу з серыі “З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі” запрашаем кожную нядзелю а 12.05 і 20.05 паводле польскага часу. Паўтор у наступную суботу ў 17.05 перад Падляшскім канцэртам пажаданняў.

Беларускае Радыё Рацыя