Анонс праграмы „Маніфест”: вакалістка ўкраінскага гурта „І33I”



24 лютага 2022 ва Украіне пачалася поўнамаштабная вайна. Баявыя дзеянні ў Кіеве былі нечаканымі для многіх, у тым ліку і для саміх украінцаў.

Мінуў год. Сёння вакалістка ўкраінскага гурта з Варшавы „І33I” Насця, якая актыўна ладзіць дабрачынныя канцэрты, падзялілася, якія 3 рэчы адкрыла для сябе ва Украіне за апошні час:

Пра Украіну, сваё цяперашняе жыццё, дабрачынныя канцэрты і не толькі Насця распавядзе ў аўтарскай праграме Марыны Савіцкай „Маніфест”. Пачуць выпуск праекту і паглыбіцца ў сусвет музыкі можна ўжо ў 16:06 па польскім часе (альбо 18:06 па беларускім).