Анонс праграмы „Мы бачым”
Шэлтар для беларускіх і ўкраінскіх уцекачоў фонду “Kraj do Zycia”. Дом, у якім знайшлі прытулак тыя, каму патрэбная была тэрміновая рэлакацыя і дапамога. Днямі тут таксама адзначылі Каляды і Новы год.

“Цяпер мы – сапраўдная сям’я”, – кажа дырэктар шэлтара Ганна Федаронак:
– Для мяне Каляды і Новы год заўжды быў сямейным святам. Заўжды збіраліся дома, у мяне вялікая сям’я: дзеці, унукі збіраліся за вялікім сталом. І гэта другі Новы год, другія Каляды, якія даводзіцца адзначаць тут, за мяжой. Зараз у мяне ў шэлтары мая другая сям’я, будзем так казаць, таму што з тымі людзьмі і дзецьмі, якія зараз тут жывуць, мы жывём адной вялікай сям’ёй.
Пра жыццё шэлтара, святы і буднія дні, вынікі году і перспектывы на 2023-ы Ганна Федаронак распавядзе сёння, 30-га снежня, у праграме “Мы бачым”.
Беларускае Радыё Рацыя
