Анонс праграмы „Мы бачым”: Юлія Сліўко і Кацярына Кучук
Яны з’ехалі, але не спыніліся. Яны ўсё гэтак жа працягваюць змагацца за свабоду і незалежнасць роднай краіны.

Беларусы Варшавы. Жыццё гэтай суполкі ладзіцца ў фармаце нон-стоп. Нядзельныя акцыі, тэматычныя маршы, мерапрыемствы па ліставанні і віншаванні зняволеных… За плячыма аб’яднання – насамрэч шмат спраў.
Чаму падтрымліваць такія падзеі варта, а таксама як зарадзілася акцыя «Напішы віншаванне палітвязню» распавядаюць актывісткі «Беларусаў Варшавы» Юлія Сліўко і Кацярына Кучук.
Чым яшчэ жывуць «Беларусы Варшавы» і што добрага можна зрабіць для палітвязняў, Юлія Сліўко і Кацярына Кучук распавядуць у праграме «Мы бачым» сёння, у пятніцу, 9-га верасня, на Беларускім Радыё Рацыя. Пачатак праграмы – 20:30. Запрашаем!
Беларускае Радыё Рацыя
