Анонс рэпартажу «Пушчанскі свет, падзелены мяжой»



Межы падзялілі беларусаў пушчы. Як гэта адбілася на менталітэце гэтых людзей, даследавала на Падляшшы і Палессі пісьменніца з Падляшша Ганна Кандрацюк.

Свае напрацоўкі яна паклала ў новую кнігу «У прысценку старога лесу». Паміж старэйшым пакаленнем розніцы практычна няма, а вось маладзейшае – іншая справа, кажа Ганна Кандрацюк:

Паміж гэтым найстарэйшым пакаленнем няма той розніцы ў словах, у побыце. Гэта адзін народ, адна камунікацыя, адзін менталітэт. Але я пайшла далей. Мне залежыла, каб спалучыць гэты пушчанскі свет з нашага боку і з беларускага боку. Думаю, што гэта першая такая трансгранічная кніга, якая спалучае людзей, падзеленых граніцай.

Беларускае слова пісьменніцы і неўтаймоўнай вандроўніцы Ганны Кандрацюк заўсёды жывое. Таму даследаванні, аформленыя ў мастацкі выгляд, чытаюцца лёгка і цікава. Больш пра гэта можна даведацца ў рэпартажы «Пушчанскі свет, падзелены мяжой», які прагучыць у 15.10 па беларускім часе, па польскім – на гадзіну раней.

Беларускае Радыё Рацыя