Анонс рэпартажу “З Калядой у Ляшуках”



Каляда, Руздво, Коледы, Рожджэство… Розныя назвы – адно свята – Раство Хрыстовае. Бывае, што ў аддаленых усяго на некалькі кіламетраў вёсках пачуем розныя назвы гэтага свята, маем розныя  сямейныя традыцыі, розныя калядкі. І ў гэтым багацце Падляшша.  

Багаццем вёскі Ляшукі, што ў гміне Нараўка на Гайнаўшчыне, з’яўляюцца яе жыхары, якія вядуць намаганні дзеля захавання спадчыны сваіх бацькоў. Часткай якой ёсць і калядныя традыцыі…. Анна Шайкоўская запрашае на рэпартаж “ З Калядой у Ляшуках”.

Рэпартаж зможам паслухаць заўтра, 4 студзеня, а 15.10 паводле беларускага часу і адпаведана на дзве гадзіны раней паводле польскага.

Беларускае Радыё Рацыя