Анонс: У перадачы “З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі” – Івона Зінкевіч
Па прафесіі ляснік, па зацікаўленні краязнаўца і гісторык. Аўтарка кнігі «Страчаная жамчужына і два светы» (“Zagubiona perła i dwa światy”).
Аўтарка артыкулаў пра мінулае Бельшчыны і наогул рэгіёну. Заняла другое месца ў конкурсе, які быў прымеркаваны да стагоддзя бежанства “Я існую, таму, што яны вярнуліся” (2015). Выступала ў спектаклі “Бяжэнкі” (2018). Яе аматарскія здымкі дэманстраваліся на выставах «ОртФота» („OrthPhoto”). Зараз піша кнігу пра гісторыю вёсак Стрыкі і Шасталы на Бельшчыне.
Івона Зінкевіч – будзе героем бліжэйшай перадачы Анны Шайкоўская з серыі “З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі”.
На сустрэчу з Івонай Зінкевіч, Анна Шайкоўская, запрашае ўжо заўтра, 2 красавіка, у перадачы з серыі “З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі”. Прэм’ера а 12.05 паводле польскага часу. Паўтор а 20.05.
Анна Шайкоўская. Беларускае Радыё Рацыя. Беласток