Антон Касцоў – актыўны ўдзельнік пікетаў і Каліновец
Антон Касцоў знаходзіцца ў Польшчы ад 2015 года, калі пераехаў сюды на вучобу па праграме Кастуся Каліноўскага. Антон, як і многія беларускія студэнты, быў адлічаны, а таксама абвінавачаны ў арганізацыі пікета „Стоп-падатак” у 2013 годзе.
Цяпер Касцоў вучыцца, прымае актыўны ўдзел у палітычным жыцці беластоцкіх беларусаў:
– Я прыехаў у Польшчу ў 2015 годзе па праграме Каліноўскага ў сувязі з тым, што не мог працягваць навучанне пасля свайго арышту па палітычных матывах. У 2013 годзе я з’яўляўся арганізатарам акцыі „Стоп-падатак”. У Магілёве быў затрыманы, адбываў арышт. У мяне быў арышт у кватэры, канфіскоўвалі ноўтбук. Пасля гэтага я не змог далей працягнуць вучобу, таму прыехаў у Польшчу. Рэгулярна хаджу на акцыі да консульства.
Ён актыўна ўдзельнічае ў пікетах каля консульства РБ у Беластоку ды іншых мерапрыемствах.
Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя