Антон Малкін: Шмат часу займае гуманітарная праца



Выраб акопных свечак, сустрэчы і ўдзел у сумесных з украінскай дыяспарай акцыях.

Гэтым цяпер займаюцца прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Нямеччыне, – кажа Антон Малкін:

– Я не магу прыгадаць двух аднолькавых дзён, у той жа час я не магу прыгадаць такі дзень, калі б не было зроблена нейкага дзеяння ў бок вызвалення Беларусі. Таксама шмат часу займае гуманітарная праца: кагосьці вывозім з Беларусі, кагосьці тут спрабуем уладкаваць, камусьці неабходная медычная дапамога, камусьці яшчэ штосьці.

Антон Малкін дадаў, што беларусы замежжа цяпер павінны рабіць усё, што ў іх сілах. Паколькі ўнутры Беларусі нечым займацца ў грамадска-палітычным плане цяпер складана.

Беларускае Радыё Рацыя