Антываенны мітынг „Беласток салідарны з Украінай” (абнаўляецца)
Гучыць заклік працягваць аказваць дапамогу Украіне. Гучыць „Слава Украіне!”


***
Слова з падзякай выказваюць грамадзянкі Украіны, які знайшлі дапамогу ў Беластоку.






***
Пад музыку Чэслава Немана дэманструецца фоташэраг кадраў з разбураных украінскіх гарадоў і мерапрыемстваў па аказанні дапамогі ўцекачам.



***
Адбылася хвіліна маўчання ў гонар усіх загінуўшых ва Украіне падчас расейскай агрэсіі.




***
Ідзе трансляцыя звароту амбасадара Украіны ў Польшчы Андрэй Дэшчыца.
***
У цэнтры горада каля помніка Пілсудскаму распачаўся антываенны мітынг „Беласток салідарны з Украінай”, прысвечаны 2-му тыдню з дня пачатку агрэсіі Расеі на тэрыторыі Украіны.
„Касцяк” мітынгу склалі беларусы з плакатамі „Не вайне!” Гучаць гімны Польшчы і Украіны. Слова ўзяў Прэзідэнт Беластоку Тадэвуш Трускаляскі.









Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
