Антываенны мітынг у Данецку



У цэнтры Данецка раніцай сабралася амаль 500 чалавек на антываенным мітынгу. Акцыя пачалася каля будынка адміністрацыі, пазней пратэстоўцы перамясцілася да будынка ўрада, піша ў панядзелак, 15 чэрвеня, „Новая газета».

[youtube id=”P1WpN_v9y8Y”]

Стыхійны мітынг у цэнтры горада насупраць будынка „ўрада ДНР” пачаўся ў панядзелак, а 11-й гадзіне раніцы, даволі нечакана. На сход выйшла каля 500 чалавек, у асноўным, па словах тых, хто сабраўся, гэта жыхары Кіеўскага раёна, мікрараёна „Кастрычніцкі рынак”, які суседнічае з аэрапортам.

[youtube id=”TkDWt_oAk64″]

Мясцовыя жыхары выкрыкваюць: „Спыніце вайну!”, „Вярніце нам жыллё, у нас разбілі дамы!”, „Сыдзіце ўсе”. Агульныя патрабаванні – спыненне баявых дзеянняў: абстрэлаў, якія вядуць войскі ДНР з тэрыторыі мікрараёна „Кастрычніцкі рынак”. Жыхары абвінавачваюць сепаратыстаў, якія сваімі дзеяннямі выклікаюць агонь у адказ Узброеных сіл Украіны па мірным насельніцтве.

[youtube id=”dgC5nQ5vWGg”]

Штодня ў выніку агню ў адказ гінуць людзі. Напрыклад, у нядзелю 10 жыхароў былі параненыя, двое – загінулі.

Фота @aa_borodulin / твиттер