Анёлы, якія аб’ядноўваюць культуры
Прадстаўнікі трох рэлігій распавялі пра значэнне анёлаў. „Анёлы ў мастацтве і культуры” – пад такой назвай прайшла сустрэча ў сухавольскім Цэнтры трох культур.
Даклады ксяндза, імама ды прадстаўніка яўрэйскай абшчыны суправаджала выстава карцін, кажа ініцыятарка мерапрыемства Кінга Трохім.
– Хацелі мы тут адзначыць, што анёлы аб’ядноўваюць тры культуры. Папрасілі мы, каб імам, дырэктар сінагогі ў Тыкоціне і ксёндз Караль Гадлеўскі з Карыціна выступілі ў нас з спавешчаннямі, каб людзі маглі пабачыць, што анёл аб’ядноўвае гэтыя культуры.
– У розных верах ёсць асобныя палажэнні, якія агульныя. У тым ліку і вера ў анёлаў. Вера ў тых, хто сведчыць, што Бог ёсць любоў, што Бог добры.
– Ангел дапамагае чалавеку, калі чалавек просіць абароны і дапамогі ў Усявышняга Творцы. І Ўсявышні дае яму ў дапамогу анёла. Таму анёлы дапамагаюць чалавеку. Калі мы просім, Усявышні дасць нам гэтую дапамогу.
У час сустрэчы прагучалі даклады „Анёл – задача, а не натура”, „Анёлы ў юдаізме” и „Анёлы ў ісламе”. Цягам студзеня ў Цэнтры трох культур будзе можна аглядаць выставу карцін і скульптур, прысвечаную анёлам.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя