Аперацыя «Ліквідацыя»: як у Расеі знішчалі прадукты
У гадавіну эмбарга ў Расеі дэманстратыўна знішчылі больш за 300 т санкцыйных прадуктаў, паведамляе РБК. У падмаскоўным саўгасе за гадзіну ў перегнойную кучу ператварыліся тоны польскіх яблыкаў і памідораў.
Усяго 6 жніўня, па загаду Рассельгаснагляду, было знішчана 319,3 тон харчавання. Ліквідавалі б і больш, але светлавы дзень скончыўся (падмаскоўная акцыя завяршалася ўжо пасля заходу сонца).
Супрацоўнікі Рассельгаснагляду запэўнілі, што праца працягнецца ў пятніцу.
Маштабная кампанія рэгіянальных службаў па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе прыйшлася якраз на гадавіну ўвядзення расейскіх контрсанкцый.
Эмбарга на ўвоз мясных і малочных прадуктаў, рыбы, гародніны, садавіны і арэхаў з краін Еўрасаюза, ЗША, Канады, Аўстраліі і Нарвегіі пачало дзейнічаць 6 жніўня 2014. У чэрвені 2015 забарона была падоўжана на год, да 5 жніўня 2016.
Знішчаных прадуктаў шкадуюць сотні тысяч расейцаў. Петыцыя да ўрада аб адмене пастановы сабрала ўжо амаль 300 тысяч подпісаў.
Фота: РБК і прэс-службы ўпраўлення Рассельгаснагляду па Белгарадскай вобласці