Аперацыяй пасадкі ў Менску самалёта з Пратасевічам кіраваў супрацоўнік КДБ
Польскія службы расследуюць дзеянні беларускіх спецслужбаў (КДБ) супраць апазіцыянера Рамана Пратасевіча.
На сённяшняй прэс-канферэнцыі прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў у Польшчы Станіслаў Жарын прадставіў матэрыялы пра падзеі 23 траўня, калі ў менскім аэрапорце прымусова прызямліўся самалёт Ryanair з Пратасевічам на борце.
„Мэтай вымушанай пасадкі самалёта Ryanair у аэрапорце Менска было затрыманне актывіста беларускай апазіцыі Рамана Пратасевіча, а не пагроза выбуху меркаванага выбуховага прыстасавання на борце”, – адзначыў Станіслаў Жарын:
Паводле вынікаў следства польскіх спецслужбаў, аперацыяй захопу самалёта Ryanair кіраваў супрацоўнік КДБ, прысутны ў дыспетчарскай вышцы менскага аэрапорта. Гэта ён загадаў дыспетчару паведаміць пілотам аб бомбе на борце машыны і аб электроннай пошце з папярэджаннем, дасланай у еўрапейскія аэрапорты.
У ходзе расследавання ўстаноўлена, што ліст пра бомбу прыбыў у менскі аэрапорт паўгадзіны пасля таго, як дыспетчар паведаміў пра яго пілотам.
Паводле амерыканцаў, авіядыспетчар Алег Галегаў, які 23 траўня дзяжурыў у аэрапорце Менска, зараз знаходзіцца ў Польшчы і супрацоўнічае з польскімі службамі.
Беларускае Радыё Рацыя