Апошні акцэнт сёлетняй “Бардаўскай Восені”
Яўген Барышнікаў даў канцэрт для моладзі з ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім. Зорка Фестывлю бардаўскай ды аўтарскай песні “Бардаўская Восень” расказаў такасама пра сябе і сваю творчасць.
На думку Яўгена Барышнікава, малады чалавек увесь час ставіць пытанні, а музыка можа дапамагчы знайсці адказ:
– Я граў для падобнай узроставай аўдыторыі ў Беларусі. Гэта акурат моладзь 15-18 гадоў, калі людзі шукаюць для сябе адказы на шматлікія пытанні. І прапанаваць ім гэтыя адказы – вельмі важная справа, менавіта ў гэтым узросце.
Музычная сустрэча прайшла ў Цэнтры адукацыі і прамоцыі беларускай культуры ў Шчытах-Дзенцялове. І па традыцыі, была апошнім акцэнтам “Бардаўскай Восені.”
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
