Апошні канцэт „Zero-85”
Культавы падляшскі гурт даў апошні канцэрт у Беластоку, які сабраў шмат фанатаў з Польшчы і Беларусі. Канцэрт суправаджала прамоцыя першай і апошняй кружэлкі.
Як адзначыў лідар гурта Юрка Асеннік, завяршальны канцэрт з’яўляецца адначасова і падсумаваннем іхнай дзейнасці.
– Зыходзім дастойна – быў развітальны канцэрт, выпусцілі кружэлку. Усё, што мае пачатак, мае канец.
„ Zero-85” з перапынкамі існаваў 15 гадоў. На іхняй музыцы выхавалася пакаленне, у тым ліку маладая генерацыя беларускіх слухачоў.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота аўтара