Апытанне у Бельску-Падлшяскім напярэдадні парламенцкіх выбараў



Парламенцкія выбары ў Польшчы адбудуцца ўжо праз 3 дні. У публічнай прасторы пастаянна чутныя выбарчыя рэкламы, ладзяцца перадвыбарчыя дэбаты кандыдатаў. За каго ж плануюць галасаваць звычайныя грамадзяне? На гэтыя пытанне паспрабавалі адказаць нашаму радыё жыхары Бельска-Падляшскага:

 Я прагаласую за Чыквіна, бо ён наш.

— Сёння я прачытала пра Цімашэвіча, думала можа Цімашэвічаў сын. Аказалася, сын. Мне і ягоны бацька падабаўся: вельмі мудры чалавек, мне здаецца, сын таксама будзе мудрым. Бацька ім крыху пакіруе ў выпадку чаго.

— Левыя або Грамадзянская платформа, толькі не ПіС.

— Я, як праваслаўны, пайду за праваслаўных, бо гэтая нармальная з’ява. Я іх усіх не ведаю. Ведаю толькі адно — усе яны пхаюцца да карыта.

— З Права і Справядлівасці я буду выбіраць: тых,  хто яўляецца патрыётам.

Парламенцкія выбары пройдуць у Польшчы 25 кастрычніка. Апоўначы з 23-га на 24-га кастрычніка пачынаецца выбарчая цішыня, якая забараняе весці палітычную агітацыю і публічна выказвацца, хто за каго галасуе.

Беларускае Радыё Рацыя, Бельск-Падляшскі