Апытанне: Якая галоўная кветка Беластоку?



У Беластоку завяршыў працу трохдзённы фестываль «Барочныя Сады Мастацтва-2022». Цягам фестывальных дзён жыхары гораду наведалі майстар-класы, выставы, канцэрты і экскурсіі ў садова-палацавым комплексе Браніцкіх і Доме культуры «Śródmieście». Сярод іншых удзельнікі фестывалю выбіралі галоўную кветку Беластоку:

– Якая галоўная кветка Беластоку? Добрае пытанне! Асабіста для мяне бэз. Шмат бэзу росце ў цэнтры. Я люблю Беласток увесну, як гэты бэз пачынае расквітаць, і прыемна пахнуць. Мне падаецца, што ў голадзе расліны маюць лепей, чым у вёсцы.

Сярод іншых пытанняў падчас фестывалю «Барочныя Сады Мастацтва-2022» закраналіся пытанні грамадскага ўдзелу ў развіцці сада Браніцкіх, а таксама экалагічныя пытанні аховы кветак рэгіёну.

Фота аўтара і арганізатараў фестывалю:

Беларускае Радыё Рацыя