Арганізатарам фэсту „З вясковага панадворка” патрэбна дапамога
Арганізатары Фестываля культур і народаў „З вясковага панадворка”, што праходзіць у Чаромсе, кажуць пра праблемы з фінансаваннем.
На адмысловым сайце праводзіцца збор сродкаў. Бюджэт фестываля 200 тысяч злотых.
Арганізатарка Барбара Кузуб-Самасюк спадзяецца сабраць 40 тысяч – гэта 20% бюджэта:
– Трэба памятаць, што ўсе канцэрты, спектаклі, майстар-класы, фільмы – усё задарма. Мы не бяром грошы за фестываль, таму ў нас часамі цяжкасці з фінансаваннем і для нас кожная залатоўка важная.
XXII фестываль „З вясковага панадворка” адбудзецца ў Чаромсе з 21 па 23 ліпеня. Падчас фэсту пройдуць канцэрты, майстар-класы, спектаклі, паказы фільмаў і Чэмпіянат па футболе ў гразі. Дапамагчы арганізатарам фестываля можна праз сайт pomagam.pl.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя