Арганізатары фестывалю “Гледзячы на ўсход” ладзяць збор сродкаў
Арганізатары літаратурнага фестывалю “Гледзячы на ўсход”, які праходзіць на Падляшшы, просяць дапамогі і арганізавалі публічны збор сродкаў.
Мерапрыемства аб’ядноўвае пісьменнікаў-падарожнікаў і чытачоў, зацікаўленых тэмай Усходу. Фестываль прымаў такіх пісьменнікаў як Анэта Прымака-Онішк, Васлаў Радзівіновіч, Яцэк Гуго-Бадэр, Андрэй Струмілла, Марцін Мелерды, Енджэй Маравецкі. Цягам пяці гадоў фестываль арганізуюць двое сяброў – журналіст і выдавец Пятро Брысач і фатограф Пятро Мальчэўскі. Каб развіваць гэты незвычайны фестываль, патрэбная дапамога, кажа Пятро Брысач:
– Маем крыху літаратурных імпрэз, якія адбываюцца ў цікавым кутку Сувальшчыны. Адна справа арганізаваць літаратурную імпрэзу ў горадзе, іншая – арганізаваць фестываль у вёсцы, у якой ёсць тузін дамоў і ў якім жадаюць прыняць удзел як жыхары Рускай Буды і навакольных вёсак, так і людзі з усёй Польшчы.
Фестываль “Гледзячы на усход” адбудзецца 14-17 жніўня ў Рускай Будзе, што на Сувальшчыне. Збор сродкаў на мерапрыемства працягваецца да 19 сакавіка на сайце polakpotrafi.pl. Арганізатары падрыхтавалі для фундатараў неспадзяванкі. За адпаведную колькасць грошай можна атрымаць між іншым падарожныя кніжкі, фотаальбомы Пятра Мальчэўскага ды валёнкі, прывезеныя з Байкалу.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыяя, Беласток
Фота polakpotrafi.pl