Археалагічны фэст у Збучы



Клімат сярэднявечча завітаў у Збуч (што ў Чыжоўскай гміне). Побач з гістарычным гарадзішчам праходзіць XII Археалагічны фэст. Для наведвальнікаў падрыхтаваны шэраг мерапрыемстваў, сярод якіх рэканструкцыі сярэднявечных баёў.

racinieuski_archeałahiczny_fest_3

Кажа Марэк Шынака з гістарычна-рэканструкцыйнай групы „Winland”:

– Па-першае, можна пабачыць выгляд сярэднявечных вікінгаў, або славян, у залежнасці хто чым зацікаўлены. Мы займаемся рэканструкцыяй тагачаснай зроі – мячы, лукі, дзіды і іншыя віды зброі, якая ўжывалася ў тую эпоху. Таксама вырабляем кальчугі, шаломы. Апрача гэтага можна пабачыць, як выглядалі сярэднявечныя баі.

У час Археалагічнага фэсту таксама можна ўзяць удзел у майстар-класах па сярэднявечных рамёствах, ды пакаштаваць рэгіянальных страваў. Усё праходзіць пры гуках песень музычных калектываў з Беласточчыны.

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.