“Арлянскія сустрэчы”
Беларускі казачы калектыў “Бацька Атаман” ды падляшская “Чэрэмшына” былі зоркамі Беларускага народнага фэсту “Арлянскія сустрэчы”. Гэта найбуйнейшае мерапрыемства, якое ладзіцца ў Арлянскай гміне. “Сёлета адзначаем таксама юбілей нашай Орлі,” – кажа войт Арлянскай гміны Пятро Сэльвэсюк:
– У гэтым годзе адзначаем 510 гадоў мясцовасці Орля. Не кожная мясцовасць можа пахваліцца такой доўгай і багатай гісторыяй.
Зоркі вечарыны апярэдзілі канцэрты шматлікіх калектываў беларускай песні. Можна было паглядзець дзве фотавыставы ды сустрэцца з рукадзельнікамі з арлянскай і іншых гмінаў.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара