Арсень Яцанюк: У Пуціна дакладнае заданне – знішчыць Украіну
Прэм’ер-міністр Украіны Арсень Яцанюк заявіў, што Украіне абвясцілі вайну. Пра гэта ён сказаў у час пасяджэння ў Дзяржаўнай фіскальнай службе Украіны. „У Пуціна ёсць дакладнае заданне – знішчыць Украіну, аднавіць свой уплыў на пост-савецкай прасторы“, – заявіў Яцанюк, відэа выступу якога выклаў сайт „Українська правда“:
– У Пуціна было дакладнае заданне – знішчыць Украіну,аднавіць свой уплыў на пост-савецкай прасторы. Яму не ўдалося рэалізаваць гэты план так, як яны хацелі. Яны пралічыліся. Яны пралічыліся па Данецку, па Луганску, па Адэсе, па Харкаву, па Мікалаеву, па Херсону. Але гэта не азначае, што расейскі прэзідэнт спыніўся? Не. Іхні план змяніўся – з палітычнай дэстабілізацыі сепаратыскай ідэалогіі, на сацыяльна-эканамічную дэстабілізацыю. Вось з чым ён прыйдзе.
Арсень Яцанюк заявіў, што Расея рыхтавалася да вайны з Украінай з 2004 года і паступова знішчала ўкраінскае войска. А тыя асобы, якія агітуюць людзей за „Новороссію“, гэта агентура ФСБ, якая была сюды засланая дзясяткі гадоў таму.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота elciudadano.cl