Арсеній Яцанюк: Канчатковая мэта Пуціна – захоп усёй Украіны
Канчатковай мэтай прэзідэнта Расеі з’яўляецца захоп усёй Украіны. Цяпер жа Пуціну патрэбен калідор праз Адэскую вобласць – у Прыднястроўе. Пра гэта прэм’ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк сказаў на што-гадовай сустрэчы Ялцінскай Еўрапейскай Стратэгіі ў Кіеве, паведамляе УНІАН.
Яцанюк выказаў меркаванне, што канчатковай мэтай прэзідэнта РФ з’яўляецца захоп усёй Украіны.
«Ён не можа змірыцца з думкай, што Украіна стане часткай вялікай еўрапейскай супольнасці, ён хоча аднавіць Савецкі Саюз», – сказаў прэм’ер.
Беларускае Радыё Рацыя
