Арт-інсталяцыя на беларускай гаворцы ў цэнтры Беластока
Па вуліцы Заменгофа на сцяне аднаго з будынкаў з’явілася арт-інсталяцыя з керамічных плітак. Пліткі складаюцца – як у папулярнай гульні – ў словы, між іншым “zorka”, „małanka”, „skawarotka”, „bonda” ды „zagon”.
Гэта мастацкі праект у межах кампаніі “Folk on the street”, які ладзіць Ваяводскі асяродак культуры.
Як кажа творца арт-інсталяцыі мастачка Паўліна Горба, галоўная ідэя кампаніі вярнуць гаворку ў гарадскую прастору.
– Галоўнае пасланне – гэта вяртанне забытых словаў, дзеля пашырэння мовы. Гэта такія прыклады, калі словы калісьці функцыянавалі, але яны і цяпер могуць вярнуцца ва ўжытак.
[Not a valid template]
Аўтарка арт-інсталяцыі “Скраблі на гаворцы” Паўліна Горба спецыялізуецца ў кераміцы, навучае таксама скульптуру у мастацкім ліцэі ў Супраслі.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя