«Арт-пронар» падтрымлівае адметнасць Беласточчыны
«Падтрымаць культурную адметнасць Беласточчыны» – адна з галоўных мэтаў функцыянавання калектыву «Арт-пронар».
Група паўстала ў 2003 годзе і функцыянуе ў Нарве (што ў Гайнаўскім павеце). Нашыя песні ў асноўным на трох мовах, кажа мастацкі кіраўнік калектыва «Арт-Пронар», Янка Снарскі:
– Нашы творы на трох мовах – расейская, украінская, беларуская – сыходзячы са спецыфікі гэтага рэгіёну, у якім мы знаходзімся. Безумоўна, на польскай мове таксама выконваем.
За час свайго існавання калектыў «Арт-пронар» часта выступаў на Беласточчыне падчас беларускіх мерапрыемстваў «І там жывуць людзі» ды «Беларуская песня» а таксама ў іншых раёнах Польшчы, ды па-за яе межамі, у тым ліку у Гародні.
У 2015 годзе калектыў плануе выдаць новы альбом, да якога падрыхтаваў частку матэрыялу.
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя