Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч часова спыніўся ў Бельску Падляшскім



Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч часова спыніўся ў Бельску Падляшскім – пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку бургамістр Бельска Падляшскага Яраслаў Бароўскі.

“Я думаю, што многія жыхары Бельска Падляшскага цікавяцца тым, што зараз адбываецца ў Беларусі. Беларускі народ хоча мірных пераменаў на сваёй радзіме, аналагічных тым, якіх мы дамагаліся ў Польшчы 30 гадоў таму. У нас усё атрымалася,” – піша Бароўскі.

“Рэжым Лукашэнкі, на жаль, не дазваляе (пакуль?) магчымасці мірнага завяршэння пратэстаў. Кожны дзень недалёка ад нас адбываюцца рэчы, якія ў 21 стагоддзі ў цывілізаванай краіне неймаверныя. Дзякуючы сродкам масавай інфармацыі мы маем магчымасць назіраць за тым, што там адбываецца. Я думаю, што мы ўсе падтрымліваем нашых суседзяў у іх пачынаннях. Рэжым ненавідзіць апазіцыю, рэжым не церпіць людзей, якія думаюць інакш, рэжым ідзе на непрымальныя дзеянні.” Піша ў сваім Фэйсбуку бургамістр Бельска Падляшскага.

“ Нядаўна мы пачулі, што каталіцкага архіепіскапа Менска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча не пусцілі ў Беларусь. Так здарылася, што ён знайшоў свой часовы „прытулак” у Бельску Падляшскім. Я рады, што эксцэленцыя прыняў маё запрашэнне ў мэрыю. Дзякуючы гэтаму мы змаглі паразмаўляць і даведацца шмат рэчаў, пра якія СМІ пакуль маўчаць. Я спадзяюся, што „ссылка” іерарха не будзе доўгай, і ён зможа вярнуцца да сваіх абавязкаў на радзіме. Жыве Беларусь!”- піша бургамістр Бельска Падляшскага Яраслаў Бароўскі.

Беларускае Радыё Рацыя