Артур Касіцкі: Даем украінцам бясплатную чыгунку і ўсе віды дапамогі, паводзіны ўладаў Беларусі – не прымаем
Падчас прэс-канферэнцыі маршалак Падляшскага ваяводства Артура Касіцкі назваў усе віды дапамогі, якія Беласток гатовы аказаць уцекачам з Украіны.

Акрамя ўжо адкрытых пунктаў збору дабрачыннай дапамогі па ўсім горадзе, маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі пералічыў і іншыя меры:
– Калі казаць пра шпіталі, то мы мелі кантакт з 12-ю медыцынскімі пляцоўкамі, якія ёсць на тэрыторыі Падляшскага ваяводства. Гэтыя пляцоўкі падрыхтаваныя для таго, каб прыняць уцекачоў і ўдзяліць ім адпаведную медыцынскую дапамогу. Мясцовая чыгунка прыняла рашэнне выдаваць білеты для ўцекачоў з Украіны бясплатна, пасажырскім білетам будзе украінскі пашпарт. Нашы аўтобусы ўжо чакаюць, каб вырушыць у дарогу за ўцекачамі. І памятаем, што найважнейшым з’яўляецца добрая каардынацыя ўсіх гэтых спраў. Чакаем на адпаведныя сігналы падляшскага ваяводы.
Таксама маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі абазначыў, чаму зараз немажліва ранейшая ўзаемапраца паміж Польшчай і Беларуссю, як і Беластокам ды Гародняй:
Улады Беларусі заангажаваны ў гэты канфлікт. Мая пазіцыя – гэта недапушчальна. Гэта, у пэўным сэнсе, можа быць патрактавана як агрэсія Беларусі. І таму мы павінны ўсю нашую працу спыніць. Бо не можа быць згоды, каб іншая краіна ўзяла ўдзел у атаках на незалежную дзяржаву.
Па словах Артура Касіцкага, уся дапамога ад Падляшскага ваяводства ўцекачам з Украіны будзе аказвацца аператыўна, сістэмна і без нанясення шкоды сацыяльна-эканамічным інтарэсам жыхароў Падляшша.



Беларускае Радыё Рацыя
